07-08 снежня 2021г. у ТЦСАН Міёрскага раёна ў межах рэалізацыі праекта YES!* адбыўся трэнінг на тэму падрыхтоўкі да працаўладкавання маладых людзей з інваліднасцю і фінансавай пісьменнасці. У ім прынялі ўдзел маладыя людзі з інваліднасцю і маці, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, жыхары Міёрскага раёна. Мерапрыемства правяла трэнер Праекта Хован Людміла Іванаўна.

10-12 снежня 2021г. у трэнінгу ў рамках рэалізацыі праекта YES! узялі ўдзел навучэнцы старэйшых класаў Мёрскай сярэдняй школы №3. Трэнінг на тэму: "Прафарыентацыя моладзі" у школьнай ІТ - лабараторыі правяла трэнер праекта Будзько Наталля Іванаўна.
Галоўнай задачай мерапрыемства з'яўлялася аказанне інфармацыйнай і псіхалагічнай кансультацыі пры выбары прафесіі. Хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з тэмай фінансавай пісьменнасьці і бяспекі, асаблівасцямі дзелавой камунікацыі, ашчаджэннем асабістых фінансаў. У ходзе трэнінгу прайшлі розныя дзелавыя гульні, падчас якіх удзельнікі пагрузіліся ў псіхалагічныя аспекты пры выбары прафесіі, пратэставалі сябе на прадмет прафесійнай накіраванасці, узроўню самаацэнкі, тыпу тэмпераменту. Вялікую цікавасць выклікаў трэнінг, звязаны з тыповымі памылкамі ў камунікацыі і пісьмовым складаннем рэзюмэ, а таксама дзелавая гульня "як правільна паводзіць сябе падчас суразмовы". Моладзь актыўна ўзаемадзейнічала з трэнерам, карыстаючыся яго парадамі і рэкамендацыямі. Кожны меў магчымасць адчуць сябе і ў ролі шукальніка вакансіі, і ў ролі працадаўцы. У фінале сустрэчы гаворка ішла аб прафесіях, якія будуць найбольш папулярнымі ў наступныя 10 гадоў.

Чарговы трэнінг у межах праекта YES! адбыўся 01-02.03.2022г. у Лепельскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы. Мерапрыемства для навучэнцаў каледжа праводзіла трэнер праекта Крысціна Дзмітрыеўна Дулебава. Моладзь вучылася выяўляць асабістыя прафесійныя мэты, арыентавацца на рынку працы, правільна складаць рэзюмэ і прэзентаваць сябе.
Дзякуем удзельнікам і кіраўніцтву навучальнай установы за супрацоўніцтва і цёплы прыём.

11-12.03.2022г. у Рэсурсным цэнтры Карытас для сацыяльнай інтэграцыі ў г. Віцебску адбыўся трэнінг для моладзі ў межах праекта YES!*. Мерапрыемства праводзіла трэнер праекта Крысціна Дзмітрыеўна Дулебава. З нагоды Дня жанчын на трэнінг былі запрошаныя дзяўчаты - студэнткі разам з выкладчыцай. Яны вучыліся выяўляць асабістыя прафесійныя мэты, арыентавацца на рынку працы, правільна складаць рэзюмэ і прэзентаваць сябе, свае здольнасці і дасягненні.
Трэнінг прайшоў у цёплай вясновай атмасферы.

* Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» рэалізуецца Нацыянальным Карытас па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у мэтах павышэння ўзроўню жыцця неабароненых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў.

afJwARZqgyA

HmUHE2ivwdU

NhIyKCCI XE

o9NoLkYa0Y8s

YIPxXoLgrUws

B8ewgEKildos

Похожие товары