14 лютага Рэсурсны цэнтр сацыяльнай інтэграцыі пры Карытас Віцебск сустракаў гасцей - супрацоўнікаў Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства (БДПТ).
Сустрэча насіла інфармацыйны і прафілактычны характар.

Падчас сустрэчы наведвальнікі Рэсурснага цэнтра даведаліся пра цікавыя і карысныя факты пра вогнетушыцель, а таксама навучыліся ім карыстацца.

Падрабязна абмеркавалі пытанні куды тэлефанаваць у выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый і якую інфармацыю пры гэтым трэба паведамляць.

Таксама паглядзелі фільм "Энцыклапедыя бяспекі", прысвечаны правілам паводзін падчас пажару. І нават змаглі пагуляць у інтэрактыўнае лато.

Сустрэча была арганізавана прынамсі ў гульнявой форме.

Спадзяёмся, што дзякуючы такім сустрэчам, надзвычайных сітуацый у жыцці нашых наведвальнікаў Рэсурснага цэнтра не будзе адбывацца зусім.

Мы ўдзячныя Беларускаму добраахвотнаму пажарнаму таварыству (БДПТ) за супрацоўніцтва і цікавую сустрэчу.

vstrecha MCHS 1

vstrecha MCHS 2

vstrecha MCHS 3

vstrecha MCHS 4

vstrecha MCHS 5

vstrecha MCHS 6

vstrecha MCHS 7

vstrecha MCHS 8

Похожие товары