9 красавіка 2021 г. адбылося ўрачыстае ўручэнне сертыфікатаў трэнера Праекта YES!, а таксама пасведчанняў аб павышэнні кваліфікацыі па праграме "Асновы па прафарыентацыйнай працы з моладдзю". Трэнеры атрымалі сертыфікаты і пасведчанні з рук Яго Эксцэленцыі Алега Буткевіча, Біскупа Віцебскага, які з'яўляецца старшынёй Рады ККББ па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру.
Таксама ў Цэнтры крэатыўных рашэнняў "Нябачны свет” трэнеры з Віцебскай вобласці ўзялі ўдзел у семінары-практыкуме на тэму: "Асаблівасці прафарыентацыйнай працы з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі” кіраўніцтвам Святланы Сянько, старшыні Праўлення Мінскай абласной арганізацыі ГА " БелТІЗ”.
Міжнародны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - "Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі" рэалізуецца Нацыянальным Карытас Беларусь па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) з мэтай павышэння ўзроўня жыцця маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў, якія патрабуюць падтрымкі.
#CaritasBelarus #YES #caritasvitebsk #YourJobBelarus

4AdA Wd7gfI

bh3PSUSFWpU

3287kCjnGNg

 

Похожие товары