9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Супрацоўнікі Рэсурснага цэнтра сацыяльнай інтэграцыі пры Карытас Віцебск не ўпершыню наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН Віцебскага раёна ў аг. Кіроўская.
Праведзенае раней супрацоўнікамі Рэсурснага цэнтра арт-кафэ, натхніла наведвальнікаў тэрытарыяльнага цэнтра на творчасць. Вынікам гэтага стала выстава іх работ у розных тэхніках. Тут і карціны па нумарах, і алмазная мазаіка, і вітражны роспіс.
Творчы запал, добры настрой і ўсмешкі на тварах наведвальнікаў аддзялення яшчэ раз пацвярджаюць, што ўзрост - гэта не перашкода для творчасці, а хутчэй уменне бачыць прыгажосць у элегантным узросце.