9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Фотавыстава "Мои года - моё богатство" адкрылася ў Оршы
З 11 студзеня ў касцёле св. Юзафа ў Оршы дзейнічае фотавыстава "Мои года - моё богатство!", арганізаваная Дабрачыннай каталіцкай рэлігійнай місіяй Карытас Віцебскай дыяцэзіі.
Мэтай выставы з'яўляецца інфармаванне людзей аб праблеме дэменцыі, фарміраванне добразычлівага стаўлення грамадства да людзей з дэменцыяй і знаёмства са спосабамі яе прафілактыцы.
Падчас прэзентацыі прысутныя даведаліся пра дзейнасць Карытас Віцебск у напрамку падтрымкі людзей з дэменцыяй і родных, якія за імі даглядаюць. Таксама яны пазнаёміліся з гісторыямі двух прадстаўленых на фота жанчын.
Фотавыстава будзе дзейнічаць у касцёле св. Юзафа да 18 студзеня.
Фатаграфіі былі прадстаўлены Рэсурсным цэнтрам пры Карытас Віцебск і фатографкай Настай Швед.








