9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
У клубе "Бэтэль" сустрэлі Божае Нараджэнне і Новы год
10 студзеня ў кавярні парафіі Езуса Міласэрнага супрацоўнікі і валанцёры Карытас Віцебск арганізавалі свята для наведвальнікаў клуба "Бэтэль". Святкаванне было прысвечана мінулым Божаму Нараджэнню і Новаму году.
На пачатак мерапрыемства чальцы клуба Бэтэль, дзякуючы музычнаму суправаджэнні валанцёркі Карытас Ірыны, заспявалі калядныя песні. Дырэктар Карытас Віцебск Віктар Місевіч прачытаў Евангелле, а біскуп Алег Буткевіч блаславіў удзельнікаў на добрае распачацце Новага года.
Пасля гэтага загучала вясёлая музыка, пачаліся танцы і гульні, якія паступова змяняліся спевамі. На прыканцы свята кожны з наведвальнікаў Бэтэля атрымаў салодкі падарунак.









