9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Наведвальнікі Карытас у Віцебску атрымалі запрашэнне ў тэатр на спектакль “Дзюймовачка”
У мінулыя выходныя 1 лістапада Віцебскі тэатр “Лялька” стаў месцам незвычайнага свята для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць Карытас.
Гэта стала магчымым, дзякуючы дабразычлівасці кіраўніцтва тэатра, якое робіць усе для таго, каб мастацтва было даступным для кожнага.
Гледачы актыўна адгукаліся на тое, што адбывалася на сцэне: смех, апладысменты і захопленыя воклічы суправаджалі кожнае дзеянне лялек. Некаторыя былі ўпершыню і вельмі ўражаны тым, як лялькі ажываюць на сцэне, перадаюць эмоцыі і распавядаюць захапляльныя гісторыі. Суправаджаючыя асобы таксама адзначылі важнасць такіх мерапрыемстваў. “Для нашых дзяцей, гэта не проста спектакль, а магчымасць убачыць нешта новае і адчуць сябе часткай грамадства"- адзначылі апекуны.






