У Віцебску падведзены вынікі мастацкага конкурсу “Пілігрымы надзеі”

16 лістапада ў віцебскім касцёле Святога Духа адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў.

Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 40 мастакоў і мастачак з парафій Віцебска, Варапаева, Браслава, Маладзечна, Дзятлава, Новалукомля, Паставаў, Мазалава, Кордану, Глыбокага. Былі таксама прадстаўнікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Мерапрыемства пачалося з Эўхарыстыі, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. На пачатку Імшы біскуп падзякаваў Дабрачыннай каталіцкай рэлігійнай місіі Карытас Віцебскай дыяцэзіі, яе дырэктару кс. кан. Віктару Місевічу за арганізацыю конкурсу і парафіі Святога Духа на чале з кс. кан. Валерыем Марціноўскім за гасцінны прыём. Таксама Яго Эсцэленцыя напомніў удзельнікам мэту конкурсу “Гэты 2025 год - абвешчаны годам надзеі. Ён нагадвае нам пра нашу галоўную мэту – Божае Валадарства, якое мае надысці. Праз гэту вялікую ласку, мы самі з’яўляемся пілігрымамі надзеі. Заклікаю вас не толькі жыць гэтай надзеяй на хуткае спатканне з Хрыстом, але быць яе сведкамі для іншых", - сказаў іерарх.
Konkurs malunka Piligrimy nadzei03

За некалькі дзён да ўрачыстага падвядзення вынікаў, журы ў складзе а. Міхала Ермашкевіча ОР, кс. кан. Сяргея Сурыновіча і Алесі Арловай ацанілі працы ўдзельнікаў і вызначылі пераможцаў.

Узнагароджванне пачалося ўручэннем дыпломаў удзельнікаў. Толькі пасля гэтага наступіў доўгачаканы момант аб’яўлення пераможцаў, якія вызначыліся наступным чынам:

Малодшая катэгорыя (6 – 10 год):

  • 1 месца  - Янушонак Віялета(Віцебск, парафія св. Антонія Падуанскага);
  • 2 месца  - Сафіна Ева(Віцебск, парафія Езуса Міласэрнага);
  • 3 месца  - Краснякова Сафія(Браслаў, парафія Нараджэння Панны Марыі);

2 катэгорыя (11-17 год):

  • 1 месца - Шыцік Ульяна(Маладзечна, парафія св. Юзафа);
  • 2 месца - Урбель Тадэвуш(Віцебск, парафія Езуса Міласэрнага);
  • 3 месца - Ермак Лізавета(Мазалава);

3 катэгорыя (18 гадоў і старэй):

  • 1 месца - Бярдоўская Ірына(Віцебск, парафія Езуса Міласэрнага);
  • 2 месца - Званскі Андрэй(Віцебск, парафія св. Уладзіслава);
  • 3 месца - Бярдоўская Рэната(Віцебск, Езуса Міласэрнага).

Konkurs malunka Piligrimy nadzei04

Падчас уручэння дыпломаў пераможцы мелі магчымасць прадставіць сваю працу.

Акрамя гэтага, падчас афіцыйнай часткі былі вызначаны пераможцы ў намінацыі “Прыз сімпатый гледачоў”. Дзякуючы гэтаму кожны прысутны меў магчымасць адзначыць працу, якая найбольш спадабалася і адчуць сябе пачутым. Пераможцам у гэтай намінацыі стала Бутаровіч Ліза з парафіі св. Уладзіслава ў Віцебску.

Дырэктар Карытас Віцебск кс. кан. Віктар Місевіч таксама адзначыў любімы малюнак. Гэта была праца Ермак Лізаветы, якая намалявала пераход Майсея праз Чырвонае мора.

Konkurs malunka Piligrimy nadzei21

Пасля завяршэння афіцыйнай часткі прысутныя паўдзельнічалі ў танцавальнай імпрэзе, якую арганізавала валанцёрка Карытас Вілія. Таксама кожны меў магчымасць зрабіць сябе невялікі сувенір на памяць падчас мастацкага майстар-класу.

Лаліта Арлоўская, тэкст;

Ужгародскі Аляксандр, фота.


Печать