9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Прадстаўнікі “Карытас” і дзеці з парафіі св. Уладзіслава наведалі Віцебскі цэнтр карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі
Пры пасрэдніцтве Карытас Віцебскай дыяцэзіі дзеці з віцебскай парафіі св. Уладзіслава павіншавалі са Святам Божага Нараджэння навучэнцаў Віцебскага цэнтра карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі.
Маленькія вернікі паказалі бацькам і дзецям святочную батлейку – аповед пра нараджэнне Божага Сына. Падчас выступлення гучалі калядкі і ладзіліся карагоды вакол ялінкі. Варта адзначыць, што парафіяне з парафіі св. Уладзіслава ў Віцебску спецыяльна адаптавалі змест батлейкі, каб дзеці з разладам аўтыстычнага спектра змаглі лягчэй зразумець сэнс Свята Божага Нараджэння.
Напрыканцы сустрэчы дзеці з цэнтра карэкцыйнага навучання атрымалі салодкія падарункі ад Віцебскага Карытас. Супрацоўнікі цэнтра карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі, кс. Віктар Жук – пробашч парафіі св. Уладзіслава - і кс. Віктар Місевіч – дырэктар Віцебскага Карытас – дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве.