Пры падтрымцы Карытас у доме для састарэлых у Віцебску прайшоў калядны канцэрт

У суботу, 25 студзеня ў Віцебскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі з дапамогай каталіцкіх парафій горада арганізаваў калядны канцэрт.

Перад выступленнем жыхароў дому інтэрнату прывітаў кс. Віктар Місевіч – дырэктар Карытас Віцебскай дыяцэзіі. Пасля біскуп Алег Буткевіч павіншаваў прысутных з мінулымі святамі і заахвоціў іх шукаць сэнс у выпрабаваннях і не траціць надзею на тое, што “ёсць Хтосьці ў гэтым свеце, Хто вас любіць”. Пасля бласлаўлення пачалася сцэнка.

vicebsk dom star 01

vicebsk dom star 05

Спектакль, напісаны а. Міхаілам Ермашкевічам ОР на аснове адной з казак Г.Х. Андарсана, выканалі парафіяне касцёла св. Барбары. Галоўныя пытанні, якія паставіў перад гледачамі спектакль, гэта - “Якой павінна быць бацькоўская любоў?”; “Што такое Божая воля?” і “Ці можа быць Божая воля для чалавека нядобрай?”.

vicebsk dom star 03

vicebsk dom star 08

vicebsk dom star 11

vicebsk dom star 13

Калі спектакль быў скончаны, нагадаць радасную падзею свята Божага Нараджэння жыхарам інтэрнату дапамаглі калядныя спевы, выкананыя аб’яднаным хорам каталіцкіх парафій з Віцебска. Пасля чаго прысутныя атрымалі салодкія падарункі ад Карытас.

vicebsk dom star 14

vicebsk dom star 19

vicebsk dom star 20

vicebsk dom star 21

vicebsk dom star 22

Напрыканцы канцэрту біскуп Алег Буткевіч падзякаваў кіраўніцтву дома-інтэрната за гасціннасць, артыстам і Карытас за арганізацыю свята. Пасля чаго іерарх яшчэ раз павіншаваў усіх з мінулымі святамі і ўдзяліў прысутным пастырскае благаслаўленне.

vicebsk dom star 24

Лаліта Арлоўская, тэкст
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота


Печать