9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Трэнінг "Догляд і камунікацыя з людзьмі з дэменцыяй" прайшоў у Віцебску пры падтрымцы Карытас
23 мая пры падтрымцы Карытас Віцебск быў арганізаваны трэнінг для валанцёраў i асоб, ажыццяўляючых уход за людзьмi з дэменцыяй, па тэме: "Догляд і камунікацыя з людзьмі з дэменцыяй". Трэнерам выступіла прэзідэнт фонда "Альцрус" Аляксандра Шчоткіна.

Трэнінг праводзіўся ў канферэнцыйнай зале касцёла Езуса Міласэрнага.
Падчас трэнінгу ўдзельнiкi даведаліся пра дэменцыю з навуковага боку, пра яе асноўныя прыкметы і віды, пра асноўныя этапы догляду за чалавекам с дэменцыяй. Таксама Аляксандра Шчоткіна, выкарыстоўваючы яскравыя прыклады з уласнага жыцця і фрагменты фільмаў, расказала пра правільнае ўзаемадзеянне з людзьмі з дэменцыяй.
Кожная тэма не засталася без эмацыйнага і напружаннага абмеркавання з аўдыторыяй. Гэта не дзіўна, бо частка ўдзельникаў у свой час таксама даглядалі (ці яшчэ даглядаюць) чалавека з дэменцыяй.

Напрыканцы трэнінгу спікер закранула яшчэ адну важную тэму: выгаранне даглядаючых за людзьмi з дэменцыяй. Большасць слухачоў зацікавіў той факт, што 60 адсоткаў саміх даглядаючых таксама потым пакутуюць ад гэтага дыягназу. Каб гэтага не адбылося, Аляксандра расказала пра тэхнікі дапамогі пры выгаранні і закранула тэму прафілактыкі дэменцыіі.





