9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
На пачатку верасня Карытас Віцебск зладзіў вандройку-экскурсію ў горад Мінск для людзей з інваліднасцю з г. Глыбокае.
У межах экскурсіі ўдзельнікі наведалі фабрыку "Камунарка", дзе змаглі пазнаёміцца з дзейнасцю і прадукцыяй аднаго з найбуйнейшых вытворцаў кандытарскіх вырабаў у Рэспубліцы Беларусь.
Падчас экскурсіі таксама была магчымасць наведаць і ўбачыць працэс вытворчасці кандытарскіх вырабаў, якія ведае і любіць амаль кожны.
На ўспамін аб экскурсіі ўсе атрымалі салодкі падарунак.
Цёплае вераснёўскае надвор'е дазволіла людзям з інваліднасцю, акрамя наведвання фабрыкі "Камунарка", з задавальненнем пагуляць па горадзе і паглядзець славутасці, а потым з новымі ўражаннямі і ў цудоўным настроі выправіцца дадому.
Вандроўка сталася магчымай дзякуючы замежнай фінансавай падтрымцы.