Карытас Віцебскай дыяцэзіі падтрымаў калядныя конкурсы

26 снежня 2024 года ў доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбыўся Фестываль батлеек. Прадставіць свае калядныя прадстаўленні на конкурс сабраліся дзеці і моладзь з 7 парафій нашай дыяцэзіі.

Сапраўдную батлейку пад назвай «Бэтлеемскі цуд» паказалі валанцёры Карытас Віцебскай дыяцэзіі пры падтрымцы парафіі Езуса Міласэрнага (Віцебск). Гледачы ўдзельнічалі ў падзеях гэтай Святой ночы, радаваліся разам з пастухамі, пакланяліся з каралямі і сустрэліся нават з грозным каралём Ірадам у яго палацы.

vicebsk batlejki 02

vicebsk batlejki 08

vicebsk batlejki 16

3 студзеня 2025 года ў Мёрах прайшоў юбілейны конкурс каляднай песні. “Зорка Бэтлеема” ў 20-ы раз сабрала ўдзельнікаў з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі.

Творчыя калектывы з Полацка і Наваполацка, Варапаева і Паставаў, Глыбокага і Мёраў прадставілі свае калядныя музычныя нумары.

Кожны ўдзельнік атрымаў салодкі падарунак ад ДКТ “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі.

На заканчэнне конкурсаў біскуп Алег Буткевіч падзякаваў удзельнікам, арганізатарам і спонсарам і ўдзяліў усім прысутным пастырскае благаслаўленне на шчаслівае вяртанне дамоў.

miery zorka 3

miery zorka 8

miery zorka 9


Печать  

Похожие товары