9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Карытас Віцебскай дыяцэзіі павіншаваў з Божым Нараджэннем дзяцей з парушэннем развіцця
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, 6 студзеня, маладыя валанцёры на чале з дырэктарам Карытас Віцебскай дыяцэзіі наведалі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў спецыялізаваным доме дзіцяці і павіншавалі іх са святам Божага Нараджэння.
Галоўным пунктам віншавальнай праграмы стала інтэрактыўная батлейка з выкарыстаннем роставых лялек, праз якую дзецям, іх родным і супрацоўнікам спецыялізаванага цэнтра нагадалі пра сэнс Божага Нараджэння.
Пасля гэтага ўважлівыя гледачы паўдзельнічалі ў невялікай віктарыне і атрымалі салодкія падарункі.