9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
У кастрычніку-лістападзе 2022 года пры Карытас Віцебск прайшлі сустрэчы для сацыяльных работнікаў, прысвечаныя тэме дэменцыі.
Запрошаныя спецыялісты, прэзідэнт Фонду Альцрус, заснавальнік сеткі альцкафе Незабудка Аляксандра Шчоткіна з Масквы і спецыяліст у галіне гігіены і медыцынскага догляду Марка Маміч (Карытас Лінц, Аўстрыя) падзяліліся ведамі і практычным вопытам працы з людзьмі з дэменцыяй.
Падчас сустрэч сацыяльныя работнікі з Віцебска і Віцебскага раёна абмеркавалі медыцынскія аспекты дэменцыі і захворвання Альцгеймер, сімптаматыку захворвання і дыферэнцыяльную дыягностыку дэменцыі. Асаблівым чынам звярнулі ўвагу на працэс камунікацыі з людзьмі з дэменцыяй і арганізацыю забаўляльных заняткаў для сацыяльнай рэабілітацыі і зніжэння рызык узнікнення дэменцыі. Асаблівая ўвага надавалася момантам трэніроўкі памяці з дапамогай розных практыкаванняў.
Сустрэчы па абмене вопытам насілі інтэрактыўны характар У добразычлівай атмасферы ўдзельнікі актыўна ўдзельнічалі ў заданнях, якія дапамаглі лепш зразумець стан людзей з дэменцыяй, а таксама адчуць на сабе нюансы зносін з людзьмі з дэменцыяй.
Удзельнікі сустрэчы выказалі падзяку і станоўча ацанілі фармат такіх сустрэч, адзначылі іх эфектыўнасць і неабходнасць для іх прафесійнай дзейнасці.