Карытас Віцебскай дыяцэзіі сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Глыбоцкага раёна пры фінансавай падтрымцы Карытас Лінц (Аўстрыя) прыступілі да рэалізацыі праекта пад назвай «Надзея».

Мэтай праекта з'яўляецца аказанне сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам, інвалідам, пенсіянерам, шматдзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем'ям.

У межах праекта аказанне дапамогі ажыццяўляецца праз набыццё сельскагаспадарчых культур і ўгнаенняў, а таксама сельскагаспадарчых жывёл і кармоў для іх.

На дадзены момант Глыбоцкім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва былі закуплены куры-нясушкі. Іх атрымалі шматдзетныя і няпоўныя сем’і, агульнай колькасцю 71 сям’я, інваліды і пенсіянеры.

Таксама былі закуплены саджанцы пладовых дрэў. Іх атрымае 21 шматдзетная сям’я, якая мае прысядзібны ўчастак і хоча закласці ўласны сад.

Рэалізацыя праекта “Надзея” працягваецца.

praekt Nadzeia 2

praekt Nadzeia

IMG 1693

praekt Nadzea

praekt Nadzea 2

praekt Nadzeia 5

praekt Nadzeia 4

 

Похожие товары