Карытас Віцебскай дыяцэзіі збірае сродкі для цяжкахворага святара

Акцыя «Дар сэрца» праводзіцца Віцебскім Карытас у перыяд Вялікага посту 2026. Яе мэта – сабраць сродкі на рэабілітацыю і пакупку электрычнага ложка для кс. Аляксандра Багдановіча.

Кс. Аляксандр Багдановіч, пробашч парафіі ў Плюсах, перажыў інсульт. У яго паралізаваны левы бок цела. Сабраныя сродкі пойдуць на набыццё электрычнага ложка MET TERNA 18878 для ляжачых хворых з рэгуліроўкай вышыні (кошт 3850 руб.), а таксама на рэабілітацыю кс. Аляксандра.

Віцебскі Карытас падрыхтаваў скарбонкі-капілкі для дзяцей, моладзі і бацькоў, якія захочуць паўдзельнічаць у акцыі. Скарбонкі распаўсюджваюцца ў парафіях Віцебскай дыяцэзіі. На працягу Вялікага посту дзеці, моладзь і дарослыя з каталіцкіх парафій Віцебшчыны будуць адкладаць туды свае ашчаджанні, каб пазней перадаць іх у Карытас.

Тэрмін дабрачыннай акцыі: 18 лютага 2026г. – 1 красавіка 2026г.

Калі Вы таксама хочаце прыняць удзел у акцыі «Дар сэрца», Вы можа перавесці сваё ахвяраванне на дабрачынны рахунак Віцебскага Карытас праз сістэму «Разлік» (ЕРИП).

  • Система «Расчет» (ЕРИП) (Или код услуги 202783);
  • Благотворительность, общественные объединения;
  • Религиозные объединения;
  • Каритас Витебской епархии;
  • Пожертвование

Усім ахвярадаўцам Віцебскі Карытас жадае плённага Вялікага посту. Дзякуй, што вы ў нас ёсць!

Кс. кан. Віктар Місевіч, дырэктар Карытас Віцебск

dar serca 2026 768x576


Печать  

Похожие товары