9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
У Рэсурсным цэнтры з'явіўся сэнсарны пакой
У Рэсурсным цэнтры пры Карытас-Віцебск з’явіўся сэнсарны пакой. Гэта адмыслова абсталяванае месца для рэлаксацыі і рэабілітацыі людзей. Панятак “сэнсарны пакой” быў упершыню ўведзены Марыяй Мантэсоры (італьянскі ўрач, вучоная, выкладчыца). Стымулятары, размешчаныя ў сэнсарным пакоі уздзейнічаюць на органы слыху, нюху і дотыку. Мягкія модулі, паветрана-пузырковая панэль і трубкі, фібрааптычныя валокны, стол для малявання пяском паляпшаюць эмацыйны стан дарослых і дзяцей, змяньшаюць пачуццё стомленасці.