1. Рэгулярнае наведванне музеяў падаўжае жыццё.

Даследчыкі, якія сачылі за тысячамі людзей ва ўзросце 55 гадоў і старэй, выявілі, што ў тых, хто хадзіў у музей адзін ці два разы на год, працягласць жыцця павялічвалася.

2. Наведванне музеяў спрыяе прафілактыцы дэменцыі і палягчае яе праходжанне.

Музеі прыцягваюць людзей, якія адчуваюць, што яны паступова губляюць сваю чалавечнасць і дапамагаюць ім адчуваць сябе як раней, а не залежыць ад сваіх хвароб.

3. Музеі дапамагаюць пазбегнуць дэпрэсіі.

Падобная актыўнасць зніжае ў крыві ўзровень карцізола - гармона, які праяўляе залішнюю актыўнасць у людзей, якія пакутуюць на дэпрэсіяю.
З іншага боку, наведванне культурных мерапрыемстваў і вядзенне сацыяльнага жыцця - спрыяе выпрацоўцы дафаміна, які ўзмацняе станоўчыя эмацыйны стан.

Улічваючы вышэйпералічаную карысць музеяў, супрацоўнікі Рэсурснага цэнтра пры Карытас Віцебск разам з наведвальнікамі пабывалі ў Мастацкім музеі г. Віцебска, дзе змаглі паглядзець пастаянныя калекцыі.

Вельмі спадзяемся, што арганізаванае культурнае мерапрыемства аказалася карысным і запамінальным.

Чалавек прыходзіць у музей, зусім не задумваючыся аб карысці для мозгу або з мэтай здабыць даўгалецце.
Але важна памятаць, што імкненне да прыгожага ёсць у кожным з нас. Менавіта гэта выступае рухаючай сілай, якая запускае розныя ўнутраныя працэсы, гэта нашы эмоцыі, якія прымушаюць цела лепш працаваць, а нас саміх - адчуваць сябе больш шчаслівымі.

 muzey 1

 muzey 3

 muzey 2

 muzey 4

 muzey 6

 muzey 5

 

Похожие товары