9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Напрыканцы кастрычніка ў Мінску адбылося мерапрыемства “Сярэбраны форум 2023. Ведаць. Умець. Дапамагчы. Прафілактыка перад або дэментных станаў”, якую Карытас Беларусь арганізавалі сумесна з UNFPA Belarus (ЮНФПА в Беларуси)
Арганізаваны форум стаў цудоўнай магчымасцю засяродзіцца на актуальных пытаннях «Чаму сёння важна казаць аб дэменцыі?», «Чаму яе нельга ўспрымаць як прыватную праблему асобных людзей і сем'яў?», «Як яе папярэдзіць і як аказаць дапамогу?».
Запрошаныя спецыялісты галоўны герантолаг Міністэрства аховы здароўя РБ Людміла Жылевіч, прадстаўнік Беларускай асацыяцыі сацыяльных працаўнікоў Алена Станіслаўчык, трэнер па нейрогімнастыцы, інструктар па ратацыйнай гімнастыцы Алена Гадалавай, магістр Сільвія Маер (Аўстрыя), доктар Паповіч-Доліч (Сербія), Зігрыд Шпіндельбек (Карытас Аўстрыя), прэзідэнт фонду Альцрус Аляксандра Шчоткіна (Расія) падчас форума звярнулі ўвагу прысутных на першыя прыкметы дэменцыі: чаму важна іх ведаць; медыцынскае абслугоўванне людзей з дэменцыяй; прафілактыку выгарання; кагнітыўнае здароўе; анлайн і мабільныя рэсурсы для маніторынгу здароўя; камунікацыю і падтрымку.
А для таго, каб удзельнікі змаглі адчуць на сабе, што такое дэменцыя, быў прэзентаваны касцюм эмпатыі GERT (касцюм сімуляцыі ўзросту дазваляе адчуць усе цяжкасці паўсядзённага жыцця, з якімі сутыкаецца пажылы чалавек ці чалавек з абмежаванымі магчымасцямі) і прадстаўлена інтэрактыўная лінія.
Дзякуючы форуму супрацоўнікі Рэсурснага цэнтра сацыяльнай інтэграцыі пры Карытас Віцебск змаглі павысіць узровень сваіх прафесійных кампетэнцый дзеля таго, каб і далей аказваць дапамогу тым, хто сутыкнуўся з праблемай дэменцыі ў сваёй сям'і.
Нагадаем, што па ўсіх узнікаючых пытаннях можна звяртацца на старонках Карытас Віцебск у сацыяльных сетках УКантакце і Інстаграм, а таксама па адрасе: г. Віцебск, вул. Чкалава д. 52, корп. 1.