9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Бяспека на дарогах: у Карытас прайшла сустрэча з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі
16 лютага для наведвальнікаў Рэсурснага цэнтра і людзей з інваліднасцю, якія наведваюць клуб "Бэтэль", супрацоўнікі ДАІ арганізавалі і правялі сустрэчу, прысвечаную прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў.
Галоўная мэта мерапрыемства - павышэнне ведаў і адказнасці ў галіне дарожнага руху.
Падчас прафілактычнай гутаркі інспектары нагадалі аб неабходнасці захавання правілаў дарожнага руху. Таксама ўсім удзельнікам сустрэчы падарылі флікеры, якія дапамогуць быць больш прыкметнымі ў цёмны час сутак.