9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Напачатку летніх вакацыяў дзеці з мястэчку Паставы завіталі ў аграсядзібу “Наносы”, што месціццца на маляўнічым беразе возера Нарач. Падчас экскурсіі ўдзельнікі даведаліся, як працуе вадзяны млын, дзе і як выпякаецца хлеб, наведалі музей самавараў, пабачылі рэтра-аўтамабілі. Самым яскравым і цікавым для экскурсантаў сталася конная імпрэза паводле казачных матываў. Нашым падарожнікам атрымалася пабачыць таксама касцёлы ў Нарачы і Мядзелі і нават наведаць адзіную ў Беларусі Мядзельскую кальварыю. Падарожжа зрабілася магчымым дзякуючы падтрымцы Карытас Прага і чэшскіх сяброў.