9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Вандроўка ў Мінск для дзетак з Лынтупскай парафіі
Першы летні месяц вакацыяў дзеткі з парафіі святога Андрэя вёскі Лынтупы распачалі падарожжам у Менск. Дзякуючы дапамозе Карытас Лінц для іх была зладжаная аглядная экскурсія па горадзе з наведваннем самых адметных цікавостак сталіцы. На падмацунак экскурсанты завіталі ў МакДональдс і атрымалі кожны свой адметны хэпі-міл. Каб добра скарыстаць назапашаную энергію дзеці адправіліся ў батутны комплекс, дзе ўдосталь нагуляліся. Новыя прыемнымі ўражанні атрыманыя на ўсе летнія вакацыі наперад!