9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
1 чэрвеня ў Дзень аховы дзяцей Карытас Віцебск зладзіў экскурсію ў музейны комплекс “Дукорскі маёнтак” для дзяцей з парафіі Святой Тройцы ў Докшыцах.
Падчас экскурсіі дзеткі змаглі бліжэй пазнаёміцца з народнай творчасцю і рамяством. Асаблівыя ўражанні ўдзельнікі экскурсіі атрымалі, убачыўшы незвычайны дом-пярэкрут.
Час вандроўкі праляцеў хутка, таму падмацаваўшыся смачнымі пачастункамі, дзеці выправіліся дадому.
Спадзяваемся, што новыя ўражанні і эмоцыі ад экскурсіі стануць добрым пачаткам летніх канікул.
Дапамогу Карытас Віцебск у арганізацыі дадзенай экскурсіі аказвалі сёстры Адараторкі Крыві Хрыста, якія нясуць служэнне ў Докшыцах.
Экскурсія сталася магчымай дзякуючы фінансавай падтрымцы Карытас Лінц.