9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
Карытас Віцебскай дыяцэзіі пры фінансавай падтрымцы Карытас Лінц (Аўстрыя) прыступіў да рэалізацыі праекта пад назвай «Hope».
Мэтай праекта з'яўляецца аказанне сацыяльнай дапамогі шматдзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем'ям, інвалідам.
9 чэрвеня Карытас Віцебск наведаў Браслаў, Глыбокае і Удзела, дзе была раздадзена хатняя птушка (па 10 галоў: 9 курэй і 1 пятух). Іх атрымалі 106 сем'яў. Усяго раздалі 1064 галоў хатняй птушкі.
На дадзены момант рэалізацыя праекта працягваецца, у межах праекта плануецца аказаць дапамогу Докшыцкаму, Шаркаўшчынскаму, Ушацкаму і Расонскаму раёнам Віцебскай вобласці.