9.00 - 17.00 без обеда
выходные - суббота, воскресенье
18 мая Карытас Віцебск зладзіў вандройку-экскурсію на БЕЛАЗ - беларускі аўтамабільны завод, дзе нараджаюцца сучасныя гіганты - для людзей з інваліднасцю з г. Глыбокае.
Удзельнікі экскурсіі змаглі пазнаёміцца з гісторыяй буйнейшага сусветнага вытворцы кар’ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабываючай і будаўнічай прамысловасці.
Падчас экскурсіі рабяты наведалі цэх і пляцоўку, дзе ўбачылі самі машыны.
На ўспамін аб экскурсіі ўсе атрымалі падарунак у выглядзе маленькіх машынак. А таксама падсілкаваліся смачным абедам.
У межах экскурсіі рабяты з Глыбокага наведалі таксама мінскі заапарк і МаліВур - казачны горад пад Лагойскам.
Дадому ўсе выправіліся з новымі ўражаннямі і ў цудоўным настроі!
Вандроўка сталася магчымай дзякуючы замежнай фінансавай падтрымцы.