24-25 верасня 2021г. у г. Міёры адбыўся трэнінг для моладзі ў рамках рэалізацыі праекта YES!* на тэму: "Прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці. Вытворчасць і збыт арганічнай і традыцыйнай прадукцыі". У ім узялі ўдзел жыхары Міёршчыны ва ўзросце 18-35 гадоў, якія працуюць у бюджэтнай сферы ці з'яўляюцца часова беспрацоўнымі. Трэнінг праводзілі рэгіянальны кансультант праекта YES! Алег Уладзіміравіч Сівагракаў і трэнер праекта YES! Людміла Іванаўна Хован.

Першы дзень трэнінгу адбываўся ў памяшканні Рэгіянальнага цэнтры сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва пры Цэнтры банкаўскіх паслуг №216 ААТ "Белаграпрамбанк". Былі закранутыя прававыя аспекты вытворчасці і збыта арганічнай і традыцыйнай прадукцыі, прадстаўлены магчымасці для малога бізнэсу ў Міёрскім раёне, а таксама беларускі і замежны вопыт прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці.
Другі дзень быў звязаны з удзелам у экалагічным свяце "Жураўлі і Журавіны Міёрскага краю". Удзельнікі наведалі майстр-класы, арганізаваныя мясцовымі бізнэс-ініцыятывамі, рамеснікамі, агратурыстычнымі сядзібамі, фермерскімі гаспадаркамі; пазнаёміліся з дзейнасцю праекта "Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён".

* Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» рэалізуецца Нацыянальным Карытас па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Revovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у мэтах павышэння ўзроўню жыцця неабароненых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў.
N91JiBpk5ac

F7016zJUIG0

Похожие товары