29-30 верасня 2021г. у Аддзяленні дзённага прабывання інвалідаў ТЦСАН Полацкага раёна адбыўся трэнінг для моладзі ў рамках рэалізацыі праекта YES!* на тэму: "Прафарыентацыя, працаўладкаванне і моладзевае прадпрымальніцтва". Трэнінг быў арыентаваны перад усім на людзей з інваліднасцю, якія і ўзялі ў ім удзел разам з валанцёрамі - навучэнцамі Полацкага каледжа ВДУ ім. П.М. Машэрава.

Па запрашэнні трэнера Дз'якавай Аксаны Мікалаеўны ў першы дзень трэнінгу прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый распавялі пра магчымасці працаўладкавання і ўдзелу ў праектнай дзейнасці асобаў з інваліднасцю. Дзякуючы трэнеру і госцю з Полацкага бізнес-інкубатара удзельнікі пазнаёміліся з паняццямі прадпрымальніцкай дзейнасці, самазанятасці, магчымасцямі развіцця бізнес-ідэй.
На другі дзень удзельнікі вучыліся правільна складаць рэзюмэ, прэзентаваць сябе працадаўцы, генерыраваць бізнес-ідэі. Актыўна абмяркоўвалася тэма інклюзіўнага працаўладкавання і паспяховыя прыклады інклюзіўнага бізнэсу.

* Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» рэалізуецца Нацыянальным Карытас па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Revovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у мэтах павышэння ўзроўню жыцця неабароненых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў.

3JZUzcCHPQUw

yW5h 45MVUcw

Ecm yTZHnaMw

Похожие товары